--- title: Map controls --- # { title } Элементы кіравання картай знаходзяцца ў правай частцы інтэрфэйсу. These controls allow you to navigate the map, zoom in and out, and switch between different map styles. ### Навігацыя па карце Элементы кіравання ўверсе дазваляюць павялічваць і памяншаць , а таксама змяняць арыентацыю і нахіл карты . Каб кіраваць арыентацыяй і нахілам карты, вы таксама можаце перацягнуць карту, утрымліваючы Ctrl. ### Пошукавы радок Вы можаце выкарыстоўваць пошукавы радок, каб знайсці адрас і перайсці да яго на карце. ### Кнопка месцазнаходжання Кнопка цэнтруе карту на вашым бягучым месцазнаходжанні. Гэта працуе, толькі калі вы дазволілі вашаму браўзеру і gpx.studio доступ да вашага месцазнаходжання. ### Прагляд вуліц Гэтую кнопку можна выкарыстоўваць для ўключэння рэжыму прагляду вуліц на карце. У залежнасці ад крыніцы прагляду вуліц, абранай у [наладах](./menu/settings), да прагляду вуліц можна атрымаць доступ па-рознаму. - Mapillary: прагляд вуліц будзе адлюстроўвацца на карце ў выглядзе зялёных ліній. Пры дастатковым павелічэнні зялёныя кропкі будуць паказваць дакладныя месцы, дзе даступныя здымкі вуліц. Пры навядзенні курсора на зялёную кропку будзе паказаны здымак вуліцы ў гэтым месцы. - Google Street View: націсніце на карту, каб адкрыць новую ўкладку са здымкамі вуліц у гэтым месцы. ### Слаі карты Кнопка слаёў карты дазваляе вам пераключацца паміж рознымі базавымі картамі, а таксама пераключаць слаі карты і катэгорыі кропак цікавасці. - **Базавыя карты** - гэта фонавыя карты, якія прадстаўляюць асноўныя геаграфічныя аб'екты свету. У залежнасці ад прызначэння базавыя карты маюць розныя стылі і ўзроўні дэталізацыі. Адначасова можа быць адлюстравана толькі адна базавая карта. - **Накладкі** - гэта дадатковыя слаі, якія могуць адлюстроўвацца паверх базавай карты для атрымання дадатковай інфармацыі. - **Кропкі цікавасці** можна дадаць на карту, каб паказаць розныя катэгорыі месцаў, такіх як крамы, рэстараны або жыллё.
Навядзіце курсор мышы на карту, каб паказаць накладанне Пешаходных Сцежак на базавай карце Mapbox Outdoors.
Вялікая калекцыя глабальных і лакальных базавых карт і накладанняў даступная ў **gpx.studio**, а таксама выбар катэгорый кропак цікавасці. Іх можна ўключыць у [дыялогавым акне налад слаёў карты](./menu/settings). У гэтых наладах вы таксама можаце кіраваць непразрыстасцю накладанняў. Для прасунутых карыстальнікаў можна дадаваць карыстальніцкія базавыя карты і накладкі, дадаўшы URL-адрасы WMTS, WMS або JSON у стылі Mapbox.